“Матыльду” дазволіла камісія, дзе былі прадстаўнікі праваслаўнай царквы

 “Матыльду” дазволіла камісія, дзе былі прадстаўнікі праваслаўнай царквы

У мінскія кінатэатры прыходзяць лісты з патрабаваннем забараніць паказваць расійскі фільм Аляксея Учыцеля “Матыльда”. Тэкст падпісаны Аляксеем Багалюбавым, у якім аўтар прыводзіць адразу тры прычыны не паказваць гэтую кінастужку ў Беларусі.

“Да вас звяртаецца нераўнадушны праваслаўны хрысціянін. Цяпер мы з вамі назіраем супрацьстаянне, якое адбываецца ў Расійскай федэрацыі паміж вытворцамі кінастужкі “Матыльда” і нераўнадушнымі праваслаўнымі хрысціянамі, якія спрабуюць спыніць выхад карціны ў пракат. У наступным годзе адзначаецца 100-годдзе з дня трагічнай гібелі царскай сям’і. Цар Мікалай ІІ быў забіты за тое, што з’яўляўся імператарам богабаязнага рускага народа. Сёння адбываецца паўторнае, але гэтым разам духоўнае забойства Мікалая ІІ. Пры гэтым закранаюцца пачуцці веруючых…” — піша аўтар ліста.

 “Матыльду” дазволіла камісія, дзе былі прадстаўнікі праваслаўнай царквы
 “Матыльду” дазволіла камісія, дзе былі прадстаўнікі праваслаўнай царквы

Кіно будуць паказваць у мінскіх кінатэатрах, бо так вырашыла камісія, у якую, у тым ліку, уваходзілі прадстаўнікі праваслаўнай царквы. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў “Кінавідэапракаце” Мінкагрвыканкама:

“Фільм быў паказаны рэспубліканскай экспертнай камісіі, куды ўвайшлі навукоўцы з Акадэміі навук, супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі. Для ўдзелу ў працы камісіі былі запрошаныя прадстаўнікі праваслаўнай царквы, тры чалавекі. На падставе парцы камісіі было прынятае рашэнне аб паказе фільма ў Беларусі”.

Але ў рэгіянальных кінатэатрах фільм “Матыльда” паказваюць не паўсюль. Напрыклад, у Магілёве кіно будзе ісці толькі ў адным кінатэатры з пяці.

Фота ліста - з акаунта ў фэйсбуку Анастасіі Гурынай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі