Медыкі і журналісты правялі акцыі салідарнасці з арыштаванымі калегамі
Медыкі і журналісты правялі акцыі салідарнасці з арыштаванымі калегамі. Яны сталі тварам да сцяны з паднятымі рукамі. Як паведамляе тэлеграм-канал @belhalat_by, спачатку так зрабілі лекары БХМД. Гэта была акцыя салідарнасці з арыштаваным лекарам Арцёмам Сарокіным, якога абвінавачваюць у разгалошванні медычнай таямніцы пра стан Рамана Бандарэнкі. На аркушах паперы, якія трымалі медыкі, было напісана "0 праміле" (гэта пра тое, што ў Бандарэнкі ў крыві не было алкаголю). Як вядома, і Генпракуратура, і Следчы камітэт, і Аляксандр Лукашэнка маюць на гэты конт сваё меркаванне.
Пасля падобную акцыю правялі супрацоўнікі TUT.by. Ужо пяты дзень за кратамі знаходзіцца журналістка партала Кацярына Барысевіч. Яе затрымалі па той жа справе, што і лекара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.