Мэру Мінска задалі "правакацыйнае пытанне" пра Колю Лукашэнку

Мэру Мінска задалі "правакацыйнае пытанне" пра Колю Лукашэнку

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, як давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, правёў сустрэчу з мінчукамі. Яна адбылася ўвечары 7 кастрычніка ў актавай зале сярэдняй школе № 120. Як інфармуе sputnik.by, зала была поўная, прыйшлі на сустрэчу пераважна жанчыны.

Сярод пытанняў да Андрэя Шорца было і адно "правакацыйнае". Жанчына пацікавілася ў чыноўніка, ці не сорамна яму за краіну, кіраўнік дзяржавы якой возіць за сабой малога сына на афіцыйныя мерапрыемствы. "Калі ў Завадскім раёне галоўная праблема — гэта сын прэзідэнта, то тады вы добра жывеце", — сказаў Шорац. Пры гэтым ён параіў жанчыне, што яна магла б пераехаць у іншую краіну, дзе ёй будзе не так сорамна.

Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна Коля Лукашэнка разам з бацькам знаходзіўся ў ЗША, наведаў ААН, фатаграфаваўся разам з амерыканскім прэзідэнтам.

Сусветныя СМІ: Лукашэнка рыхтуе сваім пераемнікам малодшага сына Колю

Фота: Мінск-навіны, sputnik.by

Мэру Мінска задалі "правакацыйнае пытанне" пра Колю Лукашэнку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі