Мігрантам трэба расказаць пра "вераломныя хітрыкі" Лукашэнкі — "зялёныя" ФРГ

Роберт Хабэк і Анналена Бэрбак / picture alliance / dpa​
Роберт Хабэк і Анналена Бэрбак / picture alliance / dpa​

Сустаршыні нямецкай партыі "Саюз-90"/"зялёныя" Анналена Бэрбак і Роберт Хабэк прапануюць правесці спецыяльную інфармацыйную кампанію для таго, каб не дапусціць уезду ў ФРГ нелегальных мігрантаў праз Беларусь і Польшчу. Такое меркаванне палітыкі выказалі ў сераду нямецкаму агенцтву DPA, паведамляе ТАСС.

"Нямеччына і Еўрасаюз павінны неадкладна пачаць інфармацыйную кампанію ў краінах паходжання мігрантаў і папярэдзіць людзей аб вераломных хітрыках прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, каб яны не садзіліся ў самалёты ў Мінск", — заявілі Бэрбак і Хабэк.

Пры гэтым сустаршыні "зялёных" мяркуюць, што ўся адказнасць за абвастрэнне сітуацыі на польска-беларускай мяжы ляжыць на Беларусі. Бэрбак і Хабэк падкрэслілі, што Еўрасаюз павінен "істотна ўзмацніць жорсткасць" санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў і адпаведных сектараў эканомікі. Санкцыі таксама павінны зазнаць авіякампаніі, якія выконваюць рэйсы з краін Блізкага Усходу ў Мінск, лічаць "зялёныя".

У той жа час Бэрбак і Хабэк адзначылі, што неабходна аказаць неадкладную гуманітарную дапамогу мігрантам на знешняй мяжы ЕС і правесці перамовы з польскім урадам, каб гэтая дапамога была ўхвалена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі