Мігранты з Усходу, каб застацца ў Беларусі, жэняцца на мясцовых бабулях

Каля 90% выхадцаў з Усходу, а дакладней Каўказа і Сярэдняй Азіі, якія атрымліваюць дазвол на часовае пражыванне ў Гродне, заключаюць фіктыўныя шлюбы з мясцовымі жыхаркамі. Прычым, маладзёны па 25 гадоў абіраюць сабе ў жонкі пажылых жанчын.
Па словах старшага інспектара аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага раёна Гродна Людмілы Малюжац, гэта адзіны спосаб застацца ў краіне. Іншыя законныя магчымасці для мігрантаў не даступныя.

Статус бежанцаў удалося атрымаць толькі адной сям’і з Азербайджана. Атрымаць права на часовае пражыванне можна пры ўмове ўладкавання на працу. У Гродне прымаць на працу замежнікаў мае права толькі адно буйное прадпрыемства. Але на ім працуе толькі 9 прыезджых. Большасць гандляроў з гродзенскіх рынкаў маюць права на часовае пражыванне, якое яны атрымалі праз ЗАГС.

Па матэрыялах газеты “Вечерний Гродно”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі