Міхаіла Саакашвілі выслалі ў Польшчу

Міхаіла Саакашвілі выслалі ў Польшчу

Затрыманага ва Украіне Міхаіла Саакашвілі выслалі на тэрыторыю Польшчы, перадае hromadske.ua

Гэта афіцыйна пацвердзіла польская памежная служба. У заяве польскіх памежнікаў гаворыцца, што Украіна выслала Саакашвілі ў адпаведнасці з дамовай аб рэадмісіі. Польскі бок прыняў высланага палітыка, беручы пад увагу, што той з'яўляецца мужам грамадзянкі адной з краінаў Еўрасаюза. 

Як паведамлялася раней, удзень 12 лютага Саакашвілі затрымалі ў адным з кіеўскіх рэстаранаў. Затрыманне праводзіла група мужчын у камуфляжы і з аўтаматамі. Паплечнікі палітыка выказалі меркаванне, што гэта быў памежны спецназ.

Пасля затрымання Саакашвілі прывезлі ў аэрапорт "Барыспаль", адкуль вывезлі ў Польшчу. Менавіта з тэрыторыі Польшчы палітык некалькі месяцаў таму вярнуўся ва Украіну.  

Адвакат Саакашвілі падаў заяву аб выкраданні палітыка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі