Мікалай Лукашэнка прызнаны найлепшым нападаючым (фота)

Мікалай Лукашэнка прызнаны найлепшым нападаючым (фота)

Хакейная каманда “Грыфоны”, за якую пад 1-м нумарам выступае малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай Лукашэнка, выйграла гарадскі адбор на “Залатую шайбу” ў старэйшай узроставай групе. У рашаючым паядынку была атрымана валявая перамога над “Мядзведзем” з Маскоўскага раёна — 3:1. Мікалая Лукашэнку прызналі найлепшым нападаючым адбору, інфармуе БЕЛТА.

“Грыфоны” — каманда Цэнтральнага раёна Мінска. Летась яна выйграла турнір “Залатая шайба” ў сваёй узроставай катэгорыі. Мікалай Лукашэнка стаў найлепшым бамбардзірам, закінуў 9 шайбаў. У сакавіку 2017-га каманда абараніла свой тытул, Мікалай Лукашэнка найлепшым бамбардзірам ужо не стаў, хаця на яго рахунку быў хет-трык у фінале.

Мікалай Лукашэнка прызнаны найлепшым нападаючым (фота)
На здымку Мікалай Лукашэнка стаіць другі справа, побач з трэнерам Дзмітрыем Баскавым. Фота: БЕЛТА
Мікалай Лукашэнка прызнаны найлепшым нападаючым (фота)
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі