Міліцыя абяцае ўзнагароду за інфармацыю пра злачынцу, які ўцёк з суда
Узнагароду за інфармацыю, што дапаможа знайсці Сяргея Багдашова, які ўцёк 29 траўня з будынка суда ў Жодзіне, абяцае Ўпраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.
Нагадаем, небяспечнага злачынцу, які адабраў у ахоўніка пісталет, абвесцілі ў рэспубліканскі вышук. Паведамляецца, што на рахунку 31-гадовага Сяргея Багдашова, ураджэнца Асіповіцкага раёна, налічваецца каля трох дзясяткаў крымінальных эпізодаў.
Як адзначае тэлеканал ОНТ, пракурор патрабаваў для яго 10 гадоў турмы, аднак суддзя зачытаць прысуд не паспеў, бо Багдашоў напаў на вартаўніка, абяззброіў яго і ўцёк.
Сума ўзнагароды не называецца. Яна будзе залежаць ад каштоўнасці інфармацыі, адзначае БелаПАН.