Міліцыя не лічыць парушэннем закона аўтамат у непаўналетняга Мікалая Лукашэнкі

Міліцыя не лічыць парушэннем закона аўтамат у непаўналетняга Мікалая Лукашэнкі

Тое, што непаўналетні Мікалай Лукашэнка хадзіў з аўтаматам, не з'яўляецца парушэннем Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, бо "адсутнічаюць дастатковыя даныя аб прыкметах злачынства". 

Такі адказ атрымаў праваабаронца Аляксандр Хамратаў з Магілёўскага абласнога ўпраўлення міліцыі, хаця пісаў зварот у пракуратуру, перадае Радыё "Свабода".

Нагодай для звароту стаў відэаролік, які апублікавала прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі 23 жніўня. Пасля акцыі пратэсту беларускі кіраўнік з'явіўся са зброяй, побач з ім быў з аўтаматам яго непаўналетні малодшы сын. Акрамя таго фатаздымак Мікалая Лукашэнкі са зброяй апублікаваў ТГ-канал "Пул Першага". 

Хамратаў у сваім звароце звярнуў увагу, што наяўнасць аўтамата ў дзіцяці — гэта незаконнае нашэнне агнястрэльнай зброі, якое ўтварае склад правапарушэння і злачынства. Праваабаронца прасіў правесці праверку і прыцягнуць вінаватых да крымінальнай адказнасці. 

Намеснік начальніка ўпраўлення Уладзімір Рыжанкоў адказаў, што "інфармацыя аб прыцягненні да крымінальнай або адміністрацыйнай адказнасці за захоўванне і нашэньне зброі — канфідэнцыйная і не падлягае распаўсюджванню трэцім асобам".

Таксама Хамратаў прасіў пракуратуру разабрацца з 15 тысячамі долараў. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што такую суму ён асабіста ўзяў з рахунку дзяржаўнага прадпрыемства і перадаў Святлане Ціханоўскай для пражывання за мяжой. На думку праваабаронцы, такія дзеяньні варта разглядаць як перавышэнне службовых паўнамоцтваў і злоўжыванне ўладай.

Аднак у абласной міліцыі праводзіць праверку не захацелі і рэкамендавалі Хамратаву звярнуцца ў органы папярэдняга следства, якія прымаюць рашэнне па такіх заявах. 

Міліцыя не лічыць парушэннем закона аўтамат у непаўналетняга Мікалая Лукашэнкі
Адказ Хамратаву з магілёўскай міліцыі / svabod1.azureedge.net
Міліцыя не лічыць парушэннем закона аўтамат у непаўналетняга Мікалая Лукашэнкі
Адказ Хамратаву з магілёўскай міліцыі / svabod1.azureedge.net

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі