Міліцыя шукае "след" выбуху 4 ліпеня па почырку (фота)
Следства па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 года шукае чалавека, які мог зрабіць асадкай надпіс "5700" на двухлітровым пакеце апельсінавага соку "Садочак". У гэтым пакеце было выбуховае прыстасаванне, якая не спрацавала ў дзень выбуху. Надпіс зроблены шарыкавай асадкай з пастай сіняга або чорнага колеру.
Міліцыя просіць адгукацца грамадзян, якія маглі б апазнаць гэты надпіс або свой почырк на пакеце ад соку. Таксама міліцыянты просяць звярнуцца тых, хто з лютага па ліпень 2008 года набываў апельсінавы сок "Садочок" (ёмістасцю два літры) коштам менавіта 5.700 беларускіх рублёў. Канфідэнцыйнасць звестак і ўзнагароду міліцыянты гарантуюць.
Фота — сайт ГУУС Мінгарвыканкаму