Міліцыя з АМАПам “адпрацоўвалі” Ждановічы: затрымана 90 чалавек
Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС сумесна з АМАПам правялі гэтак званую рэйдавую адпрацоўку на тэрыторыі гандлёвага дома “Ждановічы”. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, мэтай рэйду было выяўленне парушальнікаў грамадскага парадку, бадзяжнікаў і жабракоў.
Па выніках рэйду затрыманыя 90 чалавек, складзена 42 адміністратыўныя пратаколы: 31 з іх — паводле так званага “алкагольнага” артыкула, 9 — за непадпарадкаванне міліцыі, 2 — за дробнае хуліганства.
Аддзелам ДАІ прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці за розныя парушэнні 71 удзельнік дарожнага руху.
Апроч таго, на Ждановічах выявілі 28 замежнікаў. Пяцёра з іх парушалі заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь.
У Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў накіравалі 10 чалавек.