Мілінкевіч: Беларусь сёння напярэдадні сур'ёзных зменаў

Сустрэча прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі прайшла ўчора ў Варшаве. На сустрэчы абмяркоўваўся, у прыватнасці, польскі досвед дэмакратызацыі ў канцы 1980-х гадоў. Таксама ішла гаворка аб міжнароднай дапамозе Беларусі. Польскі прэм’ер заявіў на сустрэчы, што магчымая фінансавая дапамога Беларусі будзе залежаць ад змен у краіне. Адной з найважнейшых Дональд Туск назваў дыялог улады з апазіцыяй.

У сустрэчы бралі ўдзел Аляксандр Мілінкевіч,  Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч, Сяргей Калякін, Аляксей Янукевіч. Еўрарадыё адразу пасля заканчэння сустрэчы паразмаўляла з Аляксандрам Мілінкевічам.


Еўрарадыё: Гэта не першая сустрэча беларускіх апазіцыйных палітыкаў на такім высокім узроўні ў Варшаве. Ці варта цяпер чакаць нейкіх наступстваў, важных змен?

110906 Milinkevich1628S.mp3
Мілінкевіч: Я думаю, што Беларусь сёння напярэдадні сур'ёзных зменаў, бо тая мадэль, што збудавана Лукашэнкам, не працуе без вонкавых датацый. А Расія не дае грошай, бо ён пакуль не аддае ім тое, што ёсць лепшае ў эканоміцы ўзамен на крэдыты. А Еўропа не кантактуе з рэжымам, таму што палітвязні сядзяць у турмах па палітычных прычынах.
Сістэма сёння не проста буксуе — яна у тупіку. Лукашэнка прапануе дыялог, кажа, што выбары будуць іншымі. Безумоўна, у нас ілюзій няма — улада шмат разоў абяцала і не рабіла, але я думаю, што зараз вельмі важна, каб апазіцыя гаварыла адзіным голасам. І галоўны наш партнёр — гэта дэмакратычная супольнасць краін, у першую чаргу, Еўрасаюз...
На спатканні мы гаварылі нашым супольным голасам і там мы абмяркоўвалі нашы супольныя пазіцыі...
Еўрарадыё: Як вы мяркуеце, калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, Еўропа пачне дыялог з афіцыйным Мінскам?
Мілінкевіч: Еўропа даўно казала, што варункам такіх размоваў, новага дыялогу мае быць вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітвязняў без выключэння, без ніякага гандлю. Як сказаў міністр замежных спраў Польшчы Сікорскі, рэабілітацыя — у сэнсе іх магчымасці ўдзельнічаць у палітычным жыцці. І без выканання такой умовы Еўропа не будзе кантактаваць, і робіць абсалютна слушна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі