Мінчанка ўцякла ад кантралёраў праз акно тралейбуса
Незвычайным спосабам уцякла ад кантралёраў у Мінску дзяўчына, якая ехала без квітка ў тралейбусе. Як паведамляе сайт by24.org, здарэнне адбылося 6 снежня.
Падчас праверкі квіткоў пасажырка заявіла кантралёрам, што не мае квітка і ёй няма чым заплаціць штраф. Выйсці з грамадскага транспарту разам з кантралёрамі дзяўчына адмовілася і паехала з імі да канчатковага прыпынку. Там супрацоўнікі "Мінсктрансу" папрасілі кіроўцу не адчыняць дзверы, а самі выклікалі па тэлефоне міліцыю.
Аднак дзяўчына не стала чакаць прыезду праваахоўнікаў, а выбралася з тралейбуса праз вузкае акно і ўцякла.
Відэа незвычайных уцёкаў зняў кіроўца з 5-га тралейбуснага парку. Яно было абнародаванае ў сацсетках.