Мінчуку другі год запар даюць сертыфікаты “Еўраопта” ў кошт заробку
Работнікам ААТ “Мінскгандальаўтатранс” другі год запар добраахвотна-прымусова выдаюць сертыфікаты на набыццё тавараў у гандлёвай сетцы “Еўраопт” у кошт заробку.
З такой скаргай звярнуўся жыхар сталіцы на жывую лінію Мінгарвыканкама да выканаўцы абавязкаў намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта — старшыні камітэта эканомікі Мікалая Рагашчука, перадае агенцтва “Мінск-Навіны”.
“Я звычайна набываю прадукты ў іншых крамах, але сертыфікаты нам навязваюць, намякаючы, што, адмовіўшыся ад іх, можам пазбавіцца працы”, — наракае мужчына.
У Мінгарвыканкаме зварот ўзялі на кантроль. Разбірацца ў сітуацыі будзе камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, а таксама падатковая.