Мінгандлю патрабуе ад дыскаўнтэраў прадаваць больш беларускіх тавараў
Крама нізкіх коштаў у Мінску
Дыскаўнтэры і крамы нізкіх коштаў, якія працуюць у Беларусі, павінны прадаваць больш тавараў беларускай вытворчасці. Такое патрабаванне агучыў учора міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў на сустрэчы з прадстаўнікамі гандлёвых сетак, распавялі ў ведамстве.
Багданаў спачатку распавёў пра вынікі маніторынгаў, якія МАРГ праводзіў цягам апошніх двух месяцаў, і пра выяўленыя парушэнні. Прэтэнзій дзве: гэта продаж тавараў са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці і невыкананне асартыментнага пераліку. Як адзначылі ў міністэрстве, "падчас прынцыповага дыялогу" Аляксей Багданаў паставіў задачы ліквідаваць парушэнні і пашырыць асартымент "якаснай айчыннай прадукцыі".
Нагадаем, цяпер як мінімум адна сетка дыскаўнтэраў у Беларусі перажывае не лепшыя часы. Уладальнікі "Острова чистоты и вкуса" не змаглі справіцца з праблемамі і шукаюць пакупнікоў на свой бізнэс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.