Мінгандлю зацікавілася пакупкамі беларусаў у замежных інтэрнэт-крамах

Пакупкі жыхароў Беларусі ў замежных інтэрнэт-крамах збіраюцца "ўпарадкаваць". Пра гэта 24 сакавіка заявіў міністр гандлю Валянцін Чэканаў. Ён супакойвае: забараняць беларусам рабіць пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах не будуць, аднак плануюць прыняць "некаторыя нарматыўныя прававыя акты". Мэта гэтага новаўвядзення — "каб гэты гандаль быў упарадкаваны". Як інфармуе БЕЛТА, пэўныя захады Мінгандлю ўжо прыняло.

Міністр кажа, што замежныя інтэрнэт-крамы забіраюць частку абароту ў айчынных вытворцаў. Чэканаў прывёў прыклад — беларускую лёгкую прамысловасць, якая пакуль не можа на роўных канкураваць з замежнымі вытворцамі. Нагадаем, пра праблемы айчыннага легпрама нядаўна гаварыў падчас наведвання мінскага гандлёва-забаўляльнага цэнтра "Экспабел" Аляксандр Лукашэнка.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі