Першы пайшоў: Мінінфармацыі абмежавала доступ да сайта kyky.org

Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да сайта kyky.org. Адпаведнае паведамленне змешчанае 17 чэрвеня на афіцыйным сайце ведамства. Чыноўнікі сцвярджаюць, што на гэтым інтэрнэт-рэсурсе размяшчалася інфармацыя, распаўсюд якой "можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам" нашай краіны.

Прэтэнзіі чыноўнікаў палягаюць у тым, што ў матэрыялах kyky.org ёсць "зняважлівыя выказванні" наконт дзяржаўнага свята — Дня Перамогі, грамадзян краіны, якія ўдзельнічалі ў яго святкаванні. Па версіі Мінінфармацыі, журналісты рэсурсу аспрэчваюць "значнасць гэтай падзеі ў гісторыі дзяржавы" і такім чынам "скажаецца гістарычная праўда пра Вялікую Айчынную вайну".

Таксама ў матэрыялах kyky.org чыноўнікі знайшлі табуяваную лексіку, зняважлівыя, а часам і абразлівыя выказванні на адрас прадстаўнікоў пэўных сацыяльных груп, нацыянальнасцяў і рэлігійных канфесіяў.

Паводле Мінінфармацыі, гэта можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, у прыватнасці, “дасягненню збалансаванасці палітычных інтарэсаў грамадзян, грамадскіх аб’яднанняў і дзяржавы, развіццю грамадзянскай супольнасці з улікам нацыянальных традыцый і асаблівасцяў”, а таксама “ўмацаванню духа патрыятызму” і “забеспячэнню гарманічнага развіцця міжнацыянальных і міжканфесійных адносінаў”.  

Пытанні і адказы: Як у Беларусі будуць абмяжоўваць доступ да сайтаў

Раней Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 18 сайтаў. 15 з іх распаўсюджвалі інфармацыю пра наркотыкі, на адным прапагандавалася дзіцячая парнаграфія, два сайты ўтрымлівалі табуяваную лексіку.

Сайт kyky.org не адчыняецца не толькі з Беларусі. Доступа да яго няма з Польшчы, ЗША, Францыі і Германіі праз VPN. Трасіроўка маршрута таксама паказвае, што блакіроўкі ў Беларусі няма. Паколькі сервер сайта знаходзіцца за мяжой, заблакаваць яго цалкам Мінінфармацыі Беларусі не можа, а толькі абмежаваць доступ для беларускіх карыстальнікаў. 

З гэтага можна зрабіць выснову, што агульная недаступнасць сайта звязана з нейкімі тэхнічнымі непаладкамі на серверы, а не толькі з блакіроўкай.

Але рашэнне Мінінфармацыі апублікаванае, таму доступ да сайта хутчэй за ўсё абмяжуюць. Па законе пасля прыняцця рашэння Мінінфарм цягам 3 дзён накіроўвае копію рашэння для ўключэння сайта ў спіс. Цягам сутак правайдэры павінны абмежаваць доступ да сайта.

Рашэнне Мінінфарма было апублікаванае 17 чэрвеня. Таму да панядзелка kyky.org можа стаць недаступным для карыстальнікаў у Беларусі.

Уладальнік сайта можа звярнуцца ў Мінінфарм з просьбай аднавіць доступ. Месяц Мінінфарм правярае, ці ліквідаваў сайт парушэнні. Калі так, то доступ могуць аднавіць. Правайдар пасля атрымання адпаведнага ліста ад Мінінфарма павінен аднавіць доступ да сайта цягам сутак.

Чаму не працуюць інфармацыйныя сайты і як гэта абысці?

Часопіс “КУ” з’явіўся ў 2009 годзе ў PDF-версіі і быў спачатку некамерцыйным праектам, але ў хуткім часе стаў карыстацца попытам. Затым стваральнікі выдання запусцілі інтэрнэт-праект, што дадало яму інтэрактыўнасці.

Што такое нацыянальныя інтарэсыКанцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі)

"Нацыянальныя інтарэсы - сукупнасць патрэбаў дзяржавы па рэалізацыі збалансаваных інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы, якія дазваляюць забяспечваць канстытуцыйныя правы, свабоды, высокую якасць жыцця грамадзян, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і ўстойлівае развіццё Рэспублікі Беларусь".

Нагадаем, 22 студзеня Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да двух сайтаў, якія выкарыстоўвалі вульгарную і табуяваную лексіку, "здольную нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам рэспублікі, у прыватнасці, развіццю духоўна-маральнага патэнцыялу грамадства".

У Беларусі ўжо дзейнічае дакумент аб парадку абмежавання доступу да сайтаў

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі