Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджанне Беларускай партыі "Зялёныя"

Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджанне Беларускай партыі "Зялёныя"

Міністэрства юстыцыі даслала пісьмовае папярэджанне Беларускай партыі "Зялёныя". 

Як паведамляе прэс-служба БПЗ, прэтэнзіі датычаць праблемаў з арганізацыйнымі структурамі партыі, непадачай звестак у Мінюст пра кіраўніцтва партыі. Таксама чыноўнікі Мінюста звярнулі ўвагу, што старшыня партыі Дзмітрый Кучук удзельнічаў у круглым стале палітычных партый без рашэння Цэнтральнага савета і падпісаўся пад рэзалюцыяй, якая змяшчала патрабаванні, не адпаведныя статуту партыі.

Гаворка ідзе аб рэзалюцыі 10 партыяў, якія асудзілі гвалт з боку сілавікоў і прапанавалі цягам бліжэйшага паўгода правесці новыя прэзідэнцкія выбары.

"Зялёныя" лічаць папярэджанне Мінюста палітычна матываваным. "Бо менавіта пасля прыняцця рэзалюцыі аб асуджэнні гвалту ў краіне ў партыю прыйшоў ліст з просьбай даць тлумачэнне на падставе чаго было прынята рашэнне ўдзельнічаць у круглым стале, а А.Р. Лукашэнка зрабіў заяву, што палітычныя партыі працуюць не па статутах. Падобная рэакцыя афіцыйных асоб Беларусі была выкліканая, нагадваем, рэзалюцыяй, якая асуджала злоўжыванне гвалтам з боку сілавых структур", — падкрэсліваюць у партыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі