Міністр абароны Украіны: сённяшнія страты вельмі балючыя

Злачынцы абавязкова будуць пакараныя / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Злачынцы абавязкова будуць пакараныя / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў выказаўся пра расійскія ракетныя атакі на ўкраінскія гарады, якія адбыліся 10 кастрычніка. "Сённяшнія страты вельмі балючыя, бо загінулі украінцы. У гэтым мы адрозніваемся ад рускіх, — піша ён. — Перамога не наступіць заўтра, але яна дакладна стала бліжэй. Мы павінны мацней трымаць шыхты, каб гэта адбылося як мага хутчэй".

Рэзнікаў упэўнены, што "стойкасць украінскага народа і майстэрства сіл абароны Украіны прымушаюць ворага нервавацца і памыляцца". Ён перакананы, што "ўсе, хто аддаваў злачынныя загады ўдарыць ракетамі і дронамі, абавязкова будуць пакараныя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі