Міністр эканомікі: Нам не хапае ЗВР і нам трэба атрымліваць крэдыт МВФ
Міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі патлумачыў, ці можа наша краіна абыйсціся без крэдыту Міжнароднага валютнага фонду. У інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ ён заявіў, што "нам, безумоўна, не хапае золатавалютных рэзерваў і нам трэба атрымліваць гэты крэдыт". Паводле слоў Зіноўскага, гэтыя сродкі заклалі б у ЗВР і "гэта будзе знак інвестарам, што ў нас стабільнасць". У выніку, у Беларусі будзе іншы крэдытны рэйтынг, і гэта будзе працаваць на развіццё эканомікі, адзначыў міністр.
Як вядома, Беларусь спрабуе атрымаць крэдыт МВФ у памеры 3 млрд долараў ужо працяглы час. Аднак эксперты фонду неаднаразова заяўлялі пра неабходнасць структурных рэформаў у беларускай эканоміцы. Беларускі бок настойвае на паступовых зменах. Нядаўнія перамовы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам МВФ у Вашынгтоне не далі жаданага выніку.