Міністр эканомікі заяўляе, што заробкі ў беларусаў завышаныя

Па словах міністра эканомікі, якія перадае БЕЛТА, павышэнне заробкаў да прагнознага ўзроўню павінна быць непасрэдна ўвязанае з прадукцыйнасцю працы. Між тым, у наш час назіраецца значны разрыў паміж гэтымі паказчыкамі на карысць заробкаў, кажа чыноўнік.



Снапкоў адзначыў, што цяперашнія сярэдні заробак у 565 долараў з'яўляецца гістарычным максімумам. На канец 2013 года, паводле прагнозаў, Беларусь павінна выйсці на 600 долараў заробку. Ён звярнуў увагу на тое, што для гэтага трэба павысіць прадукцыйнасцю працы.



Сярод іншых мераў міністр прапанаваў буйным прадпрыемствам канчаткова пазбавіцца ад аб'ектаў, не звязаных з вытворчасцю.



Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі