Снапкоў: Дзяржава выбірае паміж негатыўным уплывам сёння і развіццём у будучыні

Снапкоў: Дзяржава выбірае паміж негатыўным уплывам сёння і развіццём у будучыні

На адкрыцці Кастрычніцкага эканамічнага форуму выступіў намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў. Чыноўнік спазніўся на свой выступ на 45 хвілінаў і пачаў прамову з прабачэнняў і падзякаў арганізатарам форума. Пасля ён, не кранаючыся прыватных пытанняў, распавёў прысутным пра сваё бачанне мадэлі ўстойлівага развіцця.

Па словах Снапкова, ключавая пераменная любой мадэлі развіцця — чалавек з яго прыватнымі інтарэсамі і асаблівасцямі паводзінаў. Важным для развіцця эканомікі з'яўляецца акумуляванне чалавечага капіталу: яно станоўча ўплывае на рост індывідуальных прыбыткаў і генераванне бізнэс-ідэяў, а "набор практычных ведаў трансфармуецца ў інавацыі як шлях мыслення і стыль грамадскага жыцця".

Роля дзяржавы пры гэтым заключаецца ў забеспячэнні ўмоваў для доўгатэрміновага эканамічнага росту. Яна забяспечвае інвестыцыі ў навуку і адукацыю, доступ малога прадпрымальніцтва да фінансавання і ўнутранае камфортнае асяроддзе для інвестыцыяў. 

Дзяржава была, ёсць і застаецца галоўным элементам, што стварае ўмовы для развіцця бізнэс-асяроддзя. Якасць умоваў залежыць ад таго, "наколькі глыбокія і рашучыя прынятыя захады". "Эфектыўнасць рашэнняў, якія прымаюцца эканамічнымі ўладамі краіны, абумоўліваецца выбарам на карысць найменшага негатыўнага ўплыву ў моманце, ці выбарам на карысць эканамічнага развіцця ў будучыні", — падкрэсліў Мікалай Снапкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі