Снапкоў: Кітайцы ў Добрушы пачалі працаваць

Добруш наведалі намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў і амбасадар Кітая Цуй Цымін. Яны сустракаліся з кітайскімі рабочымі, якія працуюць на будаўніцтве картоннага камбінату. Тры месяцы ім затрымлівалі заробкі, з-за чаго каля 200 рабочых 2 ліпеня здзейснілі пешы паход у Гомель. Супрацоўнікі кітайскай амбасады іх угаварылі вярнуцца і паабяцалі вырашыць праблемы. Спачатку з'явілася інфармацыя, што канфлікт скончаны, а грошы кітайцы атрымалі, пасля паведамлялася, што грошы выплацілі не ўсе, таму кітайцы не выйшлі на працу.

Як паведаміў парталу tut.by Мікалай Снапкоў, ён прысутнічаў на дыялогу рабочых і кампаніі Xuan Yuan Industrial Development Co., LTD як старшыня беларускай часткі Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Пасля размовы "пытанне знятае, заробак выплачаны", а кітайскія рабочыя распачалі працу. Таксама Снапкоў заявіў, што інфармацыя пра запланаваную паездку ў Добруш кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Косінца не адпавядае сапраўднасці.

Жыхар Добруша пра кітайцаў: жывуць на фабрыцы, а іх начальства — у кватэрах

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі