Міністр фінансаў: будзе цяжка, пачнем прадаваць дзяржмаёмасць

Знешняя дзяржаўная пазыка Беларусі, якая цяпер складае каля 5 мільярдаў долараў, застаецца вельмі нізкай і не пагражае эканамічнай бяспецы краіны. Такую заяву зрабіў міністр фінансаў Андрэй Харкавец.
Паводле яго слоў, у сярэднім да пагашэння дзяржаўнай пазыкі 11 гадоў, а цана — 4% гадавых. Паводле міжнародных нормаў кошт абслугоўвання знешняй дзяржпазыкі не павінен перавышаць 10% прыбытку ад бюджэта, у Беларусі гэты параметр устаноўлены на ўзроўні 7%, а фактычна складае ніжэй за 4%, адзначыў Харкавец.

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", міністр фінансаў пагадзіўся з расійскім бокам, што ў 2012-2013 гадах Беларусі давядзецца найбольш заплаціць па знешняй дзяржпазыцы. Але ён спадзяецца на дапамогу Міжнароднага валютнага фонда ў праграме пашыранага фінансавання і нагадвае, што яшчэ ў запасе застаецца варыянт з продажам дзяржуласнасці — акцый прадпрыемстваў і банкаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі