Міністр культуры выступіў за наданне Нацыянальнаму аэрапорту імя Скарыны

Міністр культуры выступіў за наданне Нацыянальнаму аэрапорту імя Скарыны

Барыс Святлоў падтрымлівае ідэю, каб Нацыянальны аэрапорт насіў імя Францішка Скарыны, а самалёты — імёны выдатных дзеячаў мастацтваў. Пра гэта міністр культуры заявіў у каментары інфармагенцтву БЕЛТА.

Чыноўнік паведаміў, што яго ведамства ўжо накіравала звароты на гэты конт у адпаведныя дзяржаўныя структуры. "Такая ініцыятыва агучаная не ўпершыню, яна нарадзілася некалькі гадоў таму, але рэалізацыя яе ў Год культуры была б сімвалічнай", — мяркуе Святлоў.

Як паведамляла Еўрарадыё, з ідэяй надаць галоўнаму аэрапорту краіны імя асветніка і першадрукара некалькі месяцаў таму выступіла група беларускай інтэлігенцыі. Як вядома, у 2017 годзе Беларусь будзе адзначаць 500-годдзе з часу, калі Скарына выдрукаваў Псалтыр.

Гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў прапанаваў таксама надаць самалётам імёны выдатных дзеячаў мастацтваў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі