Міністр прамысловасці хоча ўключыць брэсцкі завод у склад “Гомсельмаша”
Міністр прамысловасці Беларусі Віталь Воўк плануе ўключыць Брэсцкі электрамеханічны завод у склад “Гомсельмаша”, калі кіраўніцтва БЭМЗ не прапануе рэальны бізнэс-план па выхадзе са складанага фінансавага становішча.
Як піша газета “Вечерний Брест”, у суботу, 2 снежня, Воўк наведаўся ў Брэст з інспекцыяй праблемных прадпрыемстваў. Ён заявіў, што “пустых” грошай не будзе, таму што “колькі ні дай, усё прафуканыя”. Ён лічыць, што ў кіраўніцтва БЭМЗ “няма дакладнага ўяўлення, што вырабляць і для каго”. Не дзіўна, што завод хранічна стратны — рэнтабельнасць мінус 22%.
Разам з тым кіраўнік Мінпрама выказаў надзею, што ў першым квартале 2018 гады яму ўсё ж прадставяць канкрэтныя прапановы па стварэнні канкурэнтаздольнай прадукцыі. Пры гэтым Віталь Воўк заяўляе, што сёння час “адкінуць ілюзіі” і яго ідэя палягае ў далучэнні брэсцкага прадпрыемства да “Гомсельмашу”.
На сёння ў склад холдынгу “Гомсельмаш” уваходзяць Гомельскі завод ліцця і нармалей і “Лідаграпраммаш”. Урад пастаянна аказвае холдынгу дзяржпадтрымку.