Міністр транспарту — пра механізм выплаты дарожнага збору

Міністр транспарту — пра механізм выплаты дарожнага збору

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ распавёў пра "справядлівы механізм" выплаты дарожнага збору ў Беларусі. Паводле яго слоў, ужо падрыхтаваны дакумент, які зменіць сітуацыю. Як вядома, прычынай пошуку новых падыходаў да спагнання дзяржпошліны за допуск транспарту да ўдзелу ў дарожным руху стала ігнараванне значнай колькасцю кіроўцаў (па некаторых ацэнках — каля 50%!) праходжання тэхагляду, бо для гэтага трэба было заплаціць дарожны збор.

"Прадугледжана магчымасць плаціць сумы за месяц, за тры месяцы, — кажа міністр. — Гэта больш камфортныя ўмовы, безумоўна. Адвязка ад тэхагляду дапаможа павысіць бяспеку дарожнага руху".

Аляксей Аўраменка падкрэслівае, што кожны кіроўца зможа аплаціць дарожны збор праз АРІП. Будзе магчымасць зрабіць аплату канкрэтнага месяца, у які беларус будзе карыстацца аўтамабілем. "Калі ён не ездзіць, то аплачваць не трэба", — кажа міністр транспарту і камунікацый.

Мяркуецца, што кантроль аплаты будзе здзяйсняцца праз відэафіксацыю: шляхам параўнання баз даных. Калі кіроўца ездзіў на машыне ў перыяд, за які не заплаціў, гэта зафіксуюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі