Міністры замежных спраў ЕС абмяркуюць узмацненне рэпрэсій у Беларусі
Штаб-кватэра Еўракамісіі
Сітуацыя ў Беларусі стаіць на парадку дня пасяджэнні Савета ЕС па замежных справах. Пасяджэнне пройдзе сёння, 19 лютага, у Бруселі. "Міністры падымуць пытанне пра Беларусь, якая перажывае беспрэцэдэнтны рост рэпрэсій супраць грамадства, у той час як рэжым у Мінску працягвае дэстабілізаваць сітуацыю з бяспекай у рэгіёне", — гаворыцца ў паведамленні МЗС Польшчы.
Сярод іншых тэм, якія будуць сёння абмяркоўвацца на пасяджэнні Савета, — падтрымка Кіева ў змаганні з агрэсіяй Расіі, а таксама наступнае аднаўленне Украіны. Яшчэ адной тэмай зробіцца сітуацыя на Блізкім Усходзе і ў Чырвоным моры, дзе працягваюцца напады хусітаў на гандлёвыя судны.
Нагадаем, у канцы лютага ў Беларусі пачалася новая хваля масавых затрыманняў. Сілавікі прыходзілі да родных палітвязняў, якія атрымлівалі дапамогу ў выглядзе прадуктаў харчавання. Часткуз іх ужо судзілі за атрыманне "замежнай дапамогі" праз "экстрэмісцкае фарміраванне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.