Мінпрацы: У нас нізкі паказчык беспрацоўя, але беспрацоўных — як у Літве
Пакуль увесь свет баіцца страціць працу з-за крызісу, у Беларусі зніжаюцца паказчыкі беспрацоўя. Паводле звестак Міністэрства працы, узровень беспрацоўя склаў 0,8%. За мінулы год колькасць беспрацоўных знізілася з 46 да 37 тысяч чалавек. А міністр працы гаворыць, што краіна не збіраецца павышаць дапамогу. Еўрарадыё паразмаўляла з беспрацоўным і супрацоўнікам біржы працы і даведалася шмат цікавага.
Алена Малютнікава з Гомеля нарадзіла трэцяе дзіця і пасля дэкрэту не можа знайсці працу. Шукае праз біржу працы. Паводле слоў Алены, на біржы беспрацоўным раяць самастойна шукаць сабе месца:
"Мне прамым тэкстам казалі: плёну тут не будзе, шукайце працу самастойна. Цяжка сказаць, што дзяржава дапамагае ў пошуку працы: ты афармляешся на біржы, табе штомесяц выплочваюцца нейкія капейкі – каля 47,6 тысяч. Але гэта не проста так: ты выконваеш так званыя “грамадскія працы”: прыбіраеш лісце, снег, працуеш у калгасе. Там нічога не плацяць. Праўда, калі працуеш у калгасе, разлічваюцца неяк прадукцыяй: збіраў яблыкі – вазьмі трошкі дамоў…"
Страціць нават такую дапамогу можна даволі лёгка. Напрыклад, калі адмаўляешся ад працы дворнікам:
Алена Малютнікава: "Там вельмі цікавая методыка падбору працы для насельніцтва: вось ты запаўняеш анкету, дзе пазначаеш розныя ўмовы і параметры сваёй будучай працы – рэжым, час. А потым супрацоўнік, да якога ты прымацаваны, кажа – ідзіце, маўляў, дворнікам. Ды яшчэ і не ў твой раён, а на іншы ўскраек горада. Натуральна, я адмаўлялася, а мне адразу ставілася адзнака, маўляў, праца прапанаваная, беспрацоўны адмовіўся. А адмовішся тры разы – выключаешся з біржы. Таксама выключаешся за пропуск штомесячнай абавязковай яўкі на біржу".
Аднак калі Алена пачула ад Еўрарадыё, што памер дапамогі павялічваць не будуць, яна, на дзіва, з гэтым пагадзілася:
"Навошта ствараць умовы для лайдакоў і п’янтосаў? Лепей хай яны ездзяць у той жа калгас ды маюць сабе хлеб на стале і нейкую капейку, чым вялікую матэрыяльную дапамогу, якая разбэшчвае і дае магчымасць піць, гуляць і нічога не рабіць!"
Прадстаўніца Мінпрацы і сацабароны Галіна Трафіменка згаджаецца, што з беспрацоўем у краіне не ўсе так добра, як пададзена ў статыстыцы:
"А навошта павялічваць памер дапамогі? У нас у цэнтрах па працаўладкаванні прапанова працы нашмат перавышае попыт! Так, натуральна, пэўныя праблемы з моладзевым і жаночым працаўладкаваннем існуюць, але ж у нас самыя лепшыя паказчыкі сярод усіх суседніх краін! Вядома, у нас розныя сістэмы разліку працэнтаў беспрацоўя. Напрыклад, краіны былога Савецкага Саюзу, краіны Балтыі лічаць свае паказнікі паводле правілаў Міжнароднай арганізацыі працы. І калі ў іх паказнікі будуць 18%, а ў нас 1% — гэта значыць толькі тое, што ў нас розныя сістэмы падліку, а не такая вялікая розніца ў колькасці непрацаўладкаваных людзей. Нават пры такім раскладзе у нас могуць быць рэальныя лічбы падобнымі".
Еўрарадыё параўнала паказчыкі колькасці беспрацоўных і памеры дапамогі ў розных краінах Еўропы.
Як бачым, у Нямеччыне дапамога па беспрацоўі болей за сярэдні заробак у бюджэтнікаў у Беларусі (360 долараў). Выглядае на тое, што ў Беларусі дапамога найніжэйшая. Як і ўзровень беспрацоўя.
Фота — "Новости Украины"

Краіна | Колькасць беспрацоўных (у % ад эканамічна актыўнага насельніцтва) | Памер дапамогі (у месяц, у пераліку на долары) |
Беларусь | 0,9 | 16 |
Украіна | 3,2 | 73 |
Расія | 7,7 | 80 |
Літва | 8 | 67 |
Латвія | 10,4 | 348 |
Эстонія | 9,2 | 30 |
Нямеччына | 7,8 | 625 |
Польшча | 10,5 | 100 |