Мінпрыроды хоча зарабіць на рыбаках-аматарах
А для гэтага ўвесці “карту рыбака” і зрабіць рыбалку на ўсіх рэках і азёрах Беларусі платнай Днямі міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ўладзімір Цалко, выступаючы перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, выказаўся за неабходнасць зрабіць аматарскую рыбалку ў Беларусі платнай. Пры гэтым міністр спасылаўся на вопыт такіх краін, як ЗША, Канада, Фінляндыя. Там, каб выехаць на рыбалку, спачатку неабходна набыць так званую “карту рыбака”. Вось і нашае заканадаўства ў галіне аховы жывёльнага і расліннага свету міністр лічыць неабходным прывесці ў “адпаведнасць з агульнаеўрапейскімі стандартамі”.
Як паведаміў Еўрарадыё намеснік старшыні камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання Палаты прадстаўнікоў Георгій Дашкевіч, каб зрабіць рыбалку платнай, неабходна ўнесці адпаведныя змены ў заканадаўства краіны. Але пакуль ніякіх законапраектаў з Мінпрыроды на гэтую тэму дэпутаты не атрымлівалі.
Георгій Дашкевіч: “Гэта, хутчэй за ўсё, прыватнае меркаванне міністра. Ну, можа, яшчэ кагосьці з яго супрацоўнікаў. Гэта пытанне не простае, і сёння вельмі асцярожна трэба да гэтага падыходзіць. Пакуль гэтая думка гучыць толькі на ўзроўні нейкіх нарад і такіх вось выступаў. Пакуль ніякіх заканадаўчых актаў на гэты конт няма”.
Але, кажа дэпутат, калі нават нейкі законапраект на гэты конт да іх прыйдзе, ён асабіста будзе выказвацца супраць таго, каб рабіць на ўсіх вадаёмах краіны аматарскую рыбалку платнай.
Георгій Дашкевіч: “Рана яшчэ ўводзіць у Беларусі платнае аматарскае рыбалоўства. Для таго, каб гэта зрабіць, неабходна добраўпарадкаваць усе вадаёмы, зрабіць адпаведную інфраструктуру, каб было за што плаціць. А такой інфраструктуры ў нас пакуль няма”.
Рана гэта рабіць і на думку паляўніцтвазнаўцы Мінскага абласнога таварыства паляўнічых і рыбаловаў Уладзіміра Казлоўскага. Найперш, кажа ён, неабходна ўсе 30 тысяч рэк і 10 тысяч азёр Беларусі альбо аддаць камусьці ў арэнду, альбо замацаваць за пэўнымі арганізацыямі. Якія і будуць ствараць на іх неабходную “інфраструктуру” — ачышчаць берагі і дно ад бруду, ствараць зручныя пад’езды да вадаёмаў, паркоўкі, месцы для рыбакоў. І самае галоўнае — запускаць рыбу.
Уладзімір Казлоўскі: “Калі да гэтай справы ставіцца сур’ёзна, то неабходна зарыбляць вадаёмы. Бо там, дзе платная рыбалка, там павінна праводзіцца зарыбленне, каб было больш шансаў рыбу злавіць. І ладна азёры — на рэчцы з гэтым складаней. Каб рыба нікуды не сышла, раку трэба загароджваць. На практыцы гэтым ніхто не займаўся: арэнда рэчак не распаўсюджаная ў нас з’ява”.
Да таго ж, кажа ён, неабходныя людзі, якія будуць паляваць на браканьераў. Па ідэі, гэтым павінны займацца тыя, хто возьме вадаёмы ў арэнду. Але і егерам з таварыстваў паляўнічых і рыбаловаў, лічыць Уладзімір Казлоўскі, працы паболее.
Уладзімір Казлоўскі: “Той, хто з’яўляецца землекарыстальнікам на гэтай тэрыторыі, той і будзе займацца аховай. Не абавязкова гэта павінны быць таварыствы паляўнічых і рыбаловаў. Але ўсё адно нашай егерскай службе будзе значна складаней. Усё адно давядзецца і нам ахоўваць вадаёмы. А ёсць яшчэ і лясы. Калі ў нас адзін-два вадаёмы — гэта яшчэ нармальна, але калі нам прымацуюць усе, будзе значна больш складана”.
Больш за тое, паляўніцтвазнаўца ўпэўнены, што большасці людзей не спадабаецца, калі рыбалка на ўсіх рэках і азёрах краіны стане платнай.
Уладзімір Казлоўскі: “Безумоўна, людзям, якія ўсё жыццё лавілі рыбу на рэчцы бясплатна, непрыемна будзе цяпер ісці і плаціць за гэта грошы”.
У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя каментаваць выказванне міністра аб неабходнасці зрабіць аматарскую рыбалку платнай адмовіліся.
Фота: http://photo.bymedia.net/