“Мінск” і “Крумкачы” згулялі ўнічыю 0:0
У пятніцу, 30 чэрвеня, стартаваў 15-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Адбыўся адзін матч, у якім “Мінск” і “Крумкачы” згулялі ўнічыю 0:0.
Яшчэ чатыры матчы тура пройдуць у суботу, 1 ліпеня. У іх сустрэнуцца: “Слуцк” — “Дняпро” (пачатак у 16.30), “Іслач” — “Нафтан” (стадыён ФК “Мінск”, 18.00), “Дынама” (Брэст) — “Гомель” (18.30), БАТЭ — “Гарадзея” (19.30). У нядзелю, 2 ліпеня, пройдуць яшчэ два паядынкі: “Славія” — “Тарпеда-БелАЗ” (18.00), “Дынама” (Мінск) — “Віцебск” (стадыён “Трактар”, 17.00). Тур завершыцца ў панядзелак, 3 ліпеня, матчам у Салігорску “Шахцёра” і “Нёмана”, ён пачнецца а 19-й гадзіне.
У першынстве Беларусі лідыруе “Шахцёр” — 35 ачкоў, мінскае “Дынама” мае 31 ачко, БАТЭ — 30.