Мінск стане месцам правядзення дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне-2010"

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2010" адбудзецца ў Мінску. Адпаведнае афіцыйнае паведамленне Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС) атрымала 8 чэрвеня Белтэлерадыёкампанія. Шоў адбудзецца ў беларускай сталіцы 20 лістапада 2010 года. Хатнім вяшчальнікам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2010" вызначаная Белтэлерадыёкампанія, інфармуе БелаПАН.

На правядзенне конкурсу першапачаткова прэтэндавалі некалькі краінаў. Пасля першых слуханняў назіральнай рады вяшчальнага саюза ў лютым 2009 года ў фінале засталіся тры краіны — Беларусь, Расія і Мальта.

5 чэрвеня ў Кіеве адбылося паседжанне назіральнай рады ЕВС, на якім краіны-фіналісткі паказалі свае прэзентацыі. У выніку рашэнне было прынята на карысць Беларусі. Месцам правядзення вызначаны спартовы комплекс "Мінск-арэна".

Плануецца, што банэры з малюнкам удзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання-2010" будуць расклееныя на цэнтральных вуліцах гарадоў Беларусі, а іх ролікі будуць транслявацца на відэаэкранах Белтэлерадыёкампаніі ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі