Мінск зноў засыпала градам (фота, відэа)
А ў суботу ў Беларусі прагназуюць навальніцы, дождж і мокры снег.
Другі раз за тыдзень Мінск засыпала градам. 17 красавіка сюрпрыз ад надвор’я здарыўся апоўдні. Град ішоў каля 20 хвілін, а пасля змяніўся моцным дажджом.
Па прагнозах сіноптыкаў, у суботу, 18 красавіка, у Беларусі чакаюцца навальніцы, дождж, мокры снег. Вецер паўночны, 5-10 метраў за секунду, удзень з парывамі да 14 метраў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3, удзень — 5-11 цяпла.
Фота: Алесь Пілецкі, Арцём Мартыновіч