Мінскае "Дынама" атрымала валявую перамогу над "Белшынай"

Мінскае "Дынама" атрымала валявую перамогу над "Белшынай"

У суботу, 29 кастрычніка, адбыліся некалькі матчаў 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Футбалісты мінскага "Дынама" атрымалі валявую перамогу над бабруйскай "Белшынай". Такім чынам, бяспройгрышная серыя дынамаўцаў складае ўжо 10 матчаў.

Лік у сустрэчы на 4-й хвіліне адкрыў форвард бабруйскай каманды Станіслаў Мурыхін. На 29-й хвіліне Уладзімір Хвашчынскі зраўнаваў лік, а яшчэ хвілін праз дзесяць Хвашчынскі аформіў дубль — 2:1. Пад заканчэнне гульні Сяргей Габоўда паставіў кропку, забіўшы апошні мяч — 3:1.

Аднак у турнірнай табліцы чэмпіянату дынамаўцы не змаглі дагнаць салігорскі "Шахцёр" і засталіся на другім месцы. Бо салігорцы сёння святкавалі перамогу над гродзенскім "Нёманам" — 1:0, захаваўшы за сабой другую пазіцыю ў табліцы.

Футбалісты "Віцебска" літаральна разграмілі ў Лунінцы мікашэвіцкі "Граніт" — 3:0. А наваполацкі "Нафтан" ў сябе дома перамог футбалістаў брэсцкага "Дынама" — 1:0.

27-ы тур завершыцца ў нядзелю, 30 кастрычніка. Заўзятараў чакаюць тры матчы: "Слуцк" — "Мінск", "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — "Славія" (Мазыр), "Гарадзея" — "Іслач" (Мінскі раён).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі