Мінскае “Дынама” перамагло па булітах навакузнецкі “Металург” — 4:3

Мінскае “Дынама” перамагло па булітах навакузнецкі “Металург” — 4:3

Мінскі клуб “Дынама” перамог “Металург” з Навакузнецка па булітах з лікам 4:3. У нашых суайчыннікаў шайбы забілі Дзмітры Мялешка, Аляксандр Паўловіч і Андрэй Сцяпанаў, на рахунку якога гол і пераможны буліт.

З каманды прайграўшых шайбы закінулі Кірыл Капрызаў, Раян Стоа і Кейд Фэрчайлд. Для хакеістаў з Навакузнецка гэта трэцяя параза запар і шостае — у сямі апошніх матчах.

Пасля перамогі ў Новакузнецку “зубры” набралі 31 ачко ў 21 матчы і займаюць 9-ы радок у Заходняй канферэнцыі. Далёкаўсходняе турнэ каманда працягнецца матчамі з хабараўскім “Амурам” (21 кастрычніка) і з «Адміралам» з Уладзівастока (23 кастрычніка).

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі