Мінскае "Дынама" перарвала серыю паражэнняў у КХЛ

Мінскае "Дынама" перарвала серыю паражэнняў у КХЛ

Мінскае "Дынама" перарвала серыю з пяці запар паражэнняў у чэмпіянаце КХЛ. У сераду на сваёй пляцоўцы было абыграна рыжскае "Дынама" — 3:0 (0:0, 2:0, 1:0). Адну шайбу закінуў Брэнан Менел (29-я хвіліна) і двойчы вызначыўся Ягор Шаранговіч (32-я і 49-я, у сезоне ў яго ўжо 10 шайбаў). Цікава, што сумнай серыі дынамаўцаў папярэднічала хатняя перамога (4:3) 11 кастрычніка над... рыжскім "Дынама".

На матчы прысутнічала менш за 4 тысячы заўзятараў.

30 кастрычніка "Дынама" згуляе ў гасцях з "Тарпеда".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі