Мінскае "Дынама" прайграла ў авертайме "Спартаку" (відэа)

Мінскае "Дынама" прайграла ў авертайме "Спартаку" (відэа)

Мінскае "Дынама" прайграла ў авертайме "Спартаку" — 3:4 (1:1, 1:1, 1:1, 0:1). Матч чэмпіянату КХЛ прайшоў у чацвер на маскоўскай "ЦСКА-Арэне". Па ходу гульні дынамаўцы двойчы выйгравалі, але памылкі ў абароне не дазвалялі захаваць перавагу. Дзве шайбы закінуў Андрэй Касціцын (адну — у большасці), адна на рахунку Дзяніса Казіёнава.

У самым пачатку авертайма абарона "Дынама" зноў памылілася і дазволіла Аляксандру Хахлачову закінуць пераможную для "Спартака" шайбу. Гаспадары пляцоўкі ўзялі 2 ачкі, дынамаўцы — 1. Пасля 13 паядынкаў у беларускай каманды толькі 9 ачкоў.

6 кастрычніка мінскае "Дынама" згуляе ў гасцях з "Сочы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі