Хакейнае мінскае “Дынама” прайграла сёмы раз запар

Хакейнае мінскае “Дынама” прайграла сёмы раз запар

Мінскае хакейнае "Дынама" згуляла з маскоўскімі аднаклубнікамі і прайграла сёмы раз запар у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Гульня праходзіла 16 кастрычніка на ільдзе "Мінск-Арэны" і скончылася з лікам 1:3.

Лік у гульні быў адкрыты ў другім перыядзе на 29-й хвіліне, калі гулец "зуброў" Дзяніс Осіпаў абышоў абарону гасцей і закінуў ім шайбу. Аднак праз шэсць хвілін масквічы зраўнялі лік.

Далей гаспадары даволі ўдала адбівалі атакі супернікаў да апошніх хвілін трэцяга перыяду. На 55-й хвіліне яны "ўзялі" браму "зуброў" і лік стаў 1:2. А за хвіліну да завяршэння госці закінулі шайбу ў пустую браму. Вынік — 1:3.

Наступным супернікам мінскага “Дынама” стане “Сібір”, да якой хакеісты паедуць 20 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі