Мінскае метро аднавіла працу, міліцыя рыхтуе заяву

На гэты час пасажырам рэкамендавалі карыстацца наземным грамадскім транспартам. Дадаткова на маршруты выйшлі 55 аўтобусаў, 48 тралейбусаў, 6 трамваяў, маршрут 100-га аўтобуса працягнулі да прыпынку "Уручча".

У цэнтры сталіцы былі заўважаныя перасоўванні аўтазакаў. Некалькі аўтазакаў дзяжурылі каля чыгуначнага вакзала, побач з выхадам са станцыі метро "Плошча Леніна".

Да 18-й гадзіны мінскае метро запрацавала. Як паведаміў Еўрарадыё прэс-афіцэр сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі, цяпер рыхтуецца заява па сённяшніх падзеях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі