Мінскага школьніка, які стаў ахвярай сватынгу, падазраюць у такіх жа дзеяннях

Школьнік паабяцаў "спыніць даную дзейнасць"

Школьнік паабяцаў "спыніць даную дзейнасць" / t.me/pressmvd/

Мінскага школьніка, які нядаўна стаў ахвярай сватынгу, падазраюць у такіх жа дзеяннях. На відэа міліцыі 15-гадовы хлопец прызнаецца, што рассылаў паведамленні пра непраўдзівыя мініраванні ў чатыры краіны — Расію, Украіну, Казахстан і Азербайджан. Ён паабяцаў "спыніць даную дзейнасць". Мінская міліцыя паведамляе, што хлопец затрыманы за "мініраванне" аб'ектаў у суседніх краінах за грошы, распачатая крымінальная справа.

Міліцыя паказала і хлопца, які займаўся падобнай дзейнасцю сумесна з ім.

На мінулым тыдні ў Салігорску ў закрытых групах у сацсетках была распаўсюджаная інфармацыя аб падрыхтоўцы "ўзброеных нападаў на мясцовыя школы". Ахова ўстаноў адукацыі была ўзмоцнена, а каналы, якія палохалі людзей, "максімальна хутка выдалілі". Пасля высветлілася, што рассылка адбывалася з "абаненцкага нумара замежнай дзяржавы", але ад імя мінскага школьніка, які нічога пра гэта не ведаў.

Сватынг — гэта спроба ўвядзення ў зман праваахоўнікаў, калі падстаўляецца пэўны чалавек, які не мае ніякага дачынення да справы. У МУС РБ адзначаюць, што "як паказвае практыка, многія аб'екты сватынгу знаёмыя сваім крыўдзіцелям", пацярпелыя адначасова могуць выступаць у ролі непасрэдных выканаўцаў ці замоўцаў такіх дзеянняў.

Мінскага школьніка, які стаў ахвярай сватынгу, падазраюць у такіх жа дзеяннях
У міліцыю трапіў яшчэ адзін хлопец

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі