Мінскі падлетак пагражаў узарваць шматпавярховік у Віцебску
Беларуская міліцыя / TUT.by
У міліцыю 3 лютага звярнулася 52-гадовая віцяблянка. Яна расказала, што некалькі хвілін таму на яе мабільнік затэлефанаваў невядомы і паведаміў, што ў будынку, дзе яна знаходзіцца, закладзеная бомба, паведамляе МУС.
Таксама невядомы сказаў, што неўзабаве шматпавярхоўка, дзе размяшчаюцца шматлікія офісныя памяшканні, выбухне. Ён параіў людзям, якія знаходзяцца ў ёй, тэрмінова ратавацца.
Аднак у будынку ніякіх бомбаў не знайшлі. Ілжэмінёра хутка выявілі — аказалася, што гэта 15-гадовы мінчук.
Цяпер падлетку пагражае крымінальная справа паводле арт. 340 Крымінальнага кодэкса (заведама ілжывае паведамленні пра небяспеку).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.