Паведамленне аб мініраванні мінскай школы аказалася ілжывым
Школа, фота ілюстрацыйнае
Паведамленне аб мініраванні сталічнай школы № 130 аказалася ілжывым, паведамілі ў мінскай міліцыі.
Пасля паведамлення, што ў будынку навучальнай установы можа быць закладзенае выбуховае прыстасаванне, адміністрацыя эвакуявала школьнікаў і персанал.
"Сапёрна-піратэхнічная група абследавала ўказаны аб'ект і прылеглую тэрыторыю — выбуховых прылад не выяўлена", — расказалі ў міліцыі.
За загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы ў Беларусі прадугледжаная крымінальная адказнасць і пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.