Віцяблянка "замініравала" клуб, у які яе не пусцілі

Жанчына з тэлефонам / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Жанчына з тэлефонам / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Нецвярозая віцяблянка ўначы некалькі разоў тэлефанавала ў міліцыю. Яна паведаміла, што адзін з начных клубаў замініраваны, а ў іншым ёй у кактэйль падсыпаюць наркотыкі, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Міліцыянты выехалі і ў названыя клубы, і знайшлі саму 38-гадовую жанчыну.

Высветлілася, што яна прыехала ў начны клуб, дзе ўвесь вечар выпівала. Потым яна вырашыла выйсці з забаўляльнай установы. А калі захацела вярнуцца, ахова адмовілася прапускаць нецвярозую жанчыну. Каб адпомсціць, пакрыўджаная віцяблянка затэлефанавала ў міліцыю.

Цяпер ёй пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі за заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі