У Польшчы затрымлівалі п'янага беларуса з пісталетам і марыхуанай
Пісталет, які знайшлі ў беларуса / biala-podlaska.policja.gov.pl
У Польшчы затрымлівалі п'янага грамадзяніна Беларусі з пісталетам і марыхуанай. Як паведамляе biala-podlaska.policja.gov.pl, здарэнне адбылося ў Бялай-Падлясцы. Паліцыю выклікаў сусед, які паскардзіўся на агрэсіўныя паводзіны мужчыны, які стукаў у яго вокны і дзверы, а таксама пагражаў пісталетам. Падчас агляду памяшкання паліцэйскія знайшлі пнеўматычны пісталет (яго адправілі на экспертызу), 14 патронаў (дазволу на іх захоўванне не было). Знойдзенае зялёнае рэчыва аказалася марыхуанай.
Затрыманаму 43 гады. Беларусу ўжо выставілі абвінавачванне ў незаконным захоўванні боепрыпасаў, наркотыкаў і ў пагрозах. Яму пагражае да 8 гадоў зняволення. Мужчына знаходзіцца пад паліцэйскім наглядам, яму забаронена кантактаваць з суседзямі, якія пацярпелі ад яго дзеянняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.