У Польшчы праз п'янага беларуса спынялі цягнік

Польская чыгуначная ахова / Польская железнодорожная охрана / kgsok.pl

Польская чыгуначная ахова / kgsok.pl

У польскім горадзе Острув-Велькапольскі афіцэры чыгуначнай аховы знялі з цягніка п'янага 41-гадовага беларуса. Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 29 ліпеня, паведамляе Галоўнае ўпраўленне аховы чыгунак Польшчы.

П'яны мужчына падарожнічаў з малым дзіцем — паўтарагадовай дачкой. Мужчына паводзіўся неспакойна, і начальнік цягніка выклікаў службу аховы. Добраахвотна пакінуць цягнік беларус адмовіўся, таму да яго, як адзначае чыгуначная ахова, былі ўжытыя "меры прымусу".

Тэст паказаў, што ў выдыханым паветры мужчыны было больш за 1 праміле алкаголю.

Мужчыну з дачкой перадалі паліцыі. Яму пагражае адказнасць за падвярганне дзіцяці небяспецы і 17-хвілінную затрымку цягніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі