Мінскі стадыён “Дынама” за два месяцы да адкрыцця (фотафакт)
Беларусь наведалі дэлегаты еўрапейскіх Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў і прадстаўнікі Еўрапейскага алімпійскага камітэта. Яны знаёміліся з тым, як ідзе падрыхтоўка да II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у нашай краіне летам 2019 года. Як інфармуе БЕЛТА, на стадыёне “Дынама”, на якім заканчваецца рэканструкцыя, госці былі ўражаныя тым, што там пабачылі. Асноўныя працы на аб’екце мусяць быць скончаныя да 31 траўня 2018-га. Цяпер працягваецца мантаж даху і праца ва ўнутраных памяшканнях.
Фота: tut.by