Мінскі заапарк сёння адзначае 25-годдзе
Сталічнаму запарку сёння спаўняецца 25 гадоў. Ён быў адкрыты роўна чвэрць стагоддзя таму ў дзень 40-годдзя Мінскага аўтазавода як яго заабатанічны сад.
Яго першымі насельнікамі сталі бусел па мянушцы Журка, вярблюд Хан, зубраня Гай і дзік Хруша.
Цяпер калекцыя сталічнага заапарка ўключае розныя віды рэптылій, птушак, малп, драпежнікаў і грызуноў — усяго каля 3 тысяч экземпляраў 250 відаў жывёл.
Сёння ў гонар юбілею на тэрыторыі заапарка пройдзе святочны канцэрт з удзелам беларускіх зорак, перадае БЕЛТА.