Мінскім медыкам павысяць заробкі

Некаторым катэгорыям мінскіх медыкаў павысяць заробкі. Гаворка ідзе пра спецыялістаў, занятых у галіне паліятыўнай медыцыны і кардыяхірургіі. Такое рашэнне прыняла 11-я сесія Мінскага гарсавета.

Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", сёлета з гарадскога бюджэту плануецца выдаткаваць 126,9 млрд рублёў на павышэнне аплаты працы медыкаў. За першы квартал на гэтыя мэты пайшлі ўжо 24 млрд рублёў.

Адзначаецца, што заробкі павысяцца ў супрацоўнікаў Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера, бальніцы паліятыўнага догляду "Хоспіс", аддзялення паліятыўнай медыцынскай дапамогі "Хоспіс" 11-й гарадской клінічнай бальніцы, аддзялення паліятыўнай дапамогі Дома дзіцяці №1 для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі.

Напрыклад, лекарам-спецыялістам заробкі павысяць на 780 тысяч рублёў, медсёстрам, акушэркам, фельдшарам — на 650 тысяч, малодшым медсёстрам па догляду за хворымі — на 390 тысяч рублёў, лекарам-кардыяхірургам — на 910 тысяч — 1 млн 40 тысяч рублёў. Больш падрабязна гл. тут.

Дарэчы, грошы на павелічэнне заробкаў з'явіліся пасля правядзення аптымізацыі арганізацый аховы здароўя.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі