Мінскія дынамаўцы абыгралі магнітагорскі "Металург" — 6:4

Мінскія дынамаўцы абыгралі магнітагорскі "Металург" — 6:4

28 кастрычніка хакеісты мінскага "Дынама" прымалі на сваёй пляцоўцы ў гасцях магнітагорскі "Металург" у рамках чэмпіянату КХЛ. Гульня скончылася перамогай мінчукоў — 6:4 (2:3, 2:1, 2:0).

Лік у гульні адкрылі госці на 5-й хвіліне. І хаця дынамаўцы Раян Гандэрсэн і Раян Веске ў першым перыядзе забілі па шайбе, на перапынак хакеісты сыходзілі з лікам 3:2 на карысць "Металурга".

У другім перыядзе гульня таксама была напружанай: госці павялічылі адрыў да дзвюх шайбаў — 4:2. Але на 28-й хвіліне Андрэй Сцяпанаў скараціў розніцу. А на 39-й хвіліне Мэт Элісан зраўняў лік — 4:4.

У трэцім перыядзе Андрэй Сцяпанаў вывеў "зуброў" наперад, і дынамаўцы перахапілі інцыятыву ў гульні. На апошніх хвілінах трэнер "Металурга" замяніў брамніка палявым гульцом. Аднак Аляксей Калюжны за 6 секундаў да фінальнага свістка забіў апошнюю шайбу ў браму "Магніткі".

Наступныя матчы мінскі клуб таксама правядзе дома: 30 кастрычніка — з уфімскім "Салаватам Юлаевым", 2 лістапада — з дынамаўцамі Рыгі, 10 лістапада — з заграбскім "Медзвешчаком", 12 лістапада — са "Слованам", 14 лістапада — з маскоўскім "Дынама", 16 лістапада — з "Віцязем" з падмаскоўнага Падольска.

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі