Мінскія дынамаўцы прайгралі маскоўскім другі матч запар

Мінскія дынамаўцы прайгралі маскоўскім

Мінскія дынамаўцы прайгралі маскоўскім / ХК "Дынама-Мінск"

4 сакавіка хакеісты мінскага "Дынама" ў плэй-оф Кубка Гагарына прайгралі другі матч маскоўскім дынамаўцам — 3:4 (0:0, 2:2, 1:2).

Падчас сустрэчы мінчукі двойчы вялі ў ліку, але ўсё ж такі саступілі. Цяпер лік у серыі 2:0 на карысць масквічоў.

Наступныя два матчы каманды правядуць у Мінску. Сустрэчы адбудуцца 6 і 8 сакавіка.

"Зубры" ўжо сёмы раз у сваёй гісторыі гуляюць у плэй-оф Кубка Гагарына. Аднак яшчэ ні разу каманда не праходзіла далей за 1/8 фіналу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі